Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мой век

Сярэдняя: 4.5 (15 галасоў)
Болем агучыць зямныя вякі Ён, ад пажараў чорны. Гойстрыя смерць шчэрыць клыкі — Пякельны, Пячорны. Сталлю не раз дратаваў і сек, Полем здзічэўшы мінным. У душагубках звозіў калек — Маторны, Машынны. Дыхае ўдушшам нямых мегатон Прывід вайны шкілетны. Свет на прыцэле трымае ён, Радарны, Ракетны. Ззяблая знічка ўначы ўпадзе, Згасне ў бруі крынічнай. Зорнай няўжо узвіцца бядзе, Век мой касмічны? Шар мой зямны, у прожылках рэк Лёг ты, як ноша, на плечы. Колькі вякоў зберагу я за век, Век чалавечы?Air Max 1 Mid Liberty Max Kicks