Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мой выток

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Імкнуць заўжды да рэчкі
Крыніца і ручай.
А сэрца, нібы птушка,–
У петрыкаўскі край.
Там ёсць маё гняздзечка–
Вёсачка Брады.
Хапала ў дзяцінстве
Цяпла і дабраты.

О вёсачка! Калыска
Дзяцінства басанож!
Быў сябрам мне вятрыска–
На крылах шчасця нёс.
І маці маладая…
І бацька малады…
Ляцелі незваротна
Птушкамі гадЫ.

Пусцелі ў вёсцы хаты,
Хаця цвілі сады.
Раслі самотна ўшырку
Вясковыя клады.
Дзяцей чакала вёска,
Іх звонкіх галасоў,
Як жытняя палоска
Чакае каласоў.

Асыпалася зерне–
Стамілася чакаць,
А жнеек маладзенькіх
Навокал не відаць.
Сталёвыя сярпочкі
Ржавеюць пад страхою.
Пустыя каласочкі
Не зжаты талакою.

Скавыча дзесь вятрыска
На вышках пад страхою.
Калышацца калыска
Туды-сюды пустою.
А помніць плач дзіцячы,
Матулі калыханку,
Вачэй пагляд гарачы
Над люлечкаю зранку.

…Не вернецца былое–
Туманамі сплыло,
Ды толькі помніць хата,
Што шчасце тут жыло.