Мокрымі сходамі,
Вадкімі сценамі
Лініі мераю –
Можна на ўсход.
Сінню, аблокамі,
Снамі і беламі
Між паралелямі
Бачу выток.
Восеньскай жальбаю,
Пахамі, водамі,
Стомай прыроднаю
Доўга маўчыш.
Новаю стану я,
Першаю першасцю,
Самай адметнасцю,
Ты ўжо крычыш.
Цішэй.
Я ўсё чую.