Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Мова гарэла ў Хатыні"

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Беларускю мову палілі,
У Хатыні гарэла яна.
Дымам, полымем слова душылі,
Спадзяваліся, спаляць датла.

Вырывалася з пекла: “Ратуйце!”,
Бо інакш не умелі крычаць.
- Зберажыце жыццё, ушануйце!
Сцеражыцеся нас забываць!

Наша просьба да ўсіх у жалобе:
Усталюйце спакой на зямлі,
Каб ніколі ні ў якім народзе
Не палілі дзяцей у агні!

Каб ніколі ў віхуры пажарaу
Не гарэла людское жыццё!
Не аддайце Радзіму ў ахвяру,
Бо навек паглыне забыццё!

- Мама, мама! – дзіцятка крычала
І слязінкі кацілісь з павек…
Хіба гэтага вам яшчэ мала?
Ўстрапяніся душой, чалавек!

Беларускую мову палілі,
Дык пачуйце ж Хатыні званы!
Каб гаворку сваю не забылі,
Беларусамі зваліся вы!