Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Можа ліха пойдзе борам

Яшчэ не ацэнена
Можа ліха пойдзе борам, Можа лёс нас прыгалубіць. Лепш з дабром, абы не з горам Новы год нам зноў пратрубіць Сабірацца на гулянкі Танчыць вальс і кракавяк Там паненкі-заляцанкі Нойдзе пару сабе ўсяк. Сыпле полька-сербіянка Іскры роем навакол Тут і Коля, тут і Янка Танчаць дзевак з чужых сел. Хоць бы раз яшчэ па праву Закружыцца ў віхры том Каб паўстаў вачам на яву Ўжо згарэлы родны дом. Каб убачыць краю родны І пачуць шчасливы смех... Лёс наш! Лёсе безвыходны! Божа! У чым скажы наш грэх?! Air Max 90 VT QS