Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мужык

Сярэдняя: 4.8 (30 галасоў)

Што я мужык, усе тут знаюць,
і, як ёсць гэты свет вялік,
З мяне смяюцца, пагарджаюць, —
    Бо я мужык, дурны мужык.

Чытаць, пісаць я не ўмею,
Не ходзіць гладка мой язык...
Бо толькі вечна ару, сею, —
    Бо я мужык, дурны мужык.

Бо з працы хлеб свой здабываю,
Бо зношу лаянку і крык,
і свята рэдка калі знаю, —
    Бо я мужык, дурны мужык.

Галеюць дзеці век без хлеба,
Падзёрты жончын чаравік,
Не маю грошы на патрэбу, —
    Бо я мужык, дурны мужык.

Заліты потам горкім вочы;
Ці я малы, ці я старык, —
Працую, як той вол рабочы, —
    Бо я мужык, дурны мужык.

Як хвор ды бедзен – сам бяруся
Лячыць сябе: я чараўнік!
Бо я без доктара лячуся, —
    Бо я мужык, дурны мужык.

Што голы я павінен згінуць,
Як той у лесе чашчавік,
І, як сабака, свет пакінуць, —
    Бо я мужык, дурны мужык.

Але хоць колькі жыць тут буду,
Як будзе век тут мой вялік,
Ніколі, браткі, не забуду,
    Што чалавек я, хоць мужык.

І кожны, хто мяне спытае,
Пачуе толькі адзін крык:
Што хоць мной кожны пагараджае,
    Я буду жыць! — бо я мужык!



ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!

а куды ей дзявацца... жыве i

а куды ей дзявацца... жыве i будзе жыць, нягледзячы на уладу..

Няхай жывуць такiя вершы век

Няхай жывуць такiя вершы век - i я мужык, я - чалавек!