Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы — розныя...

Сярэдняя: 4.9 (12 галасоў)
Мы — розныя, Як розныя мясьціны, Што нас у сьвет шырокі прывялі. У кожнага ёсьць свой куток адзіны, Найлепшы, Найраднейшы на зямлі. У кожнага свае хмызы і крушні, Свае лугі, пагоркі і раўкі, Свой маладзік, Загадкавы і скрушны, Свой адзінокі явар ля ракі. Мы — розныя, Як розны лёс і досьвед, З якімі ўсе мы крочым праз гады. І кожны зьберагае ў сэрцы водсьвет Сваіх сьвятых заранак маладых. У кожнага свае шляхі і вёсны, Свае вышыні, Бездані свае, Свае чаўны і ветразі, І вёслы, Якія час ужо ў архіў здае. Мы — розныя. Ды нас усіх яднае Спазнаная душою спакваля Крынічная, Сунічная, Лясная, Пяшчаная бацькоўская зямля, Радзінны край, Цярплівы і збалелы, Гасьцінны, Як расьсьцелены абрус, У тысячах навалаў ацалелы З дабраславёным імем — Беларусь.Womens Running Shoes