Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МЫ –БЕЛАРУСЫ!

Яшчэ не ацэнена

Мы – беларусы!
Запомніце гэтыя словы!
Мы не зрачомся
Ні продкаў, ні песень, ні мовы.
Мы не адыдзем
У кнігі, зямлю і архівы.
Мы застанёмся,
Пакуль хоць адзін будзе жывы!

Нам наракаюць
Сыход з міжнароднай арэны,
Быццам прычына
У нашых бяспамятных генах.
Прама гавораць:
“Такога народу не будзе!”
А я супярэчу:
“Ў нас ёсць яшчэ мова і людзі!”

Спяшацца ня трэба
На картах сціраць беларусаў.
Мы доўга цярпелі
Знявагі і здзек пад прымусам.
Нас многія вельмі
Сваімі дубцамі вучылі,
А мы і цяпер
Свайго цвёрдага “Р” не згубілі.

І ёсць яшчэ край,
Што для ўсіх Беларуссю завецца.
Тут добрыя людзі,
Што маюць адкрытыя сэрцы.
У іх незвычайная, вельмі прыгожая мова.

Мы – беларусы!
Запомніце гэтыя словы!