Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы...

Сярэдняя: 4.6 (113 галасоў)

Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы,
Мы, беларусы,
Мы — народ такі.
Ахвотна забываем, што мы,
Хто мы.
Згадаюць
Нашай памяці вякі!

Мы сціпласцю сваёй здаўна вядомы,
Саміх сябе хваліць нам не з рукі.
Хай слабакі
Аж падаюць ад стомы,
На плечы ўзяўшы
Пыхі мех цяжкі.

Мы ўсім сваёй гасціннасцю вядомы,
Надзейныя сябры і дружбакі.
I, госць, і падарожны ў нас
Як дома.
А злым і травы колюцца ў бакі.

Гатовы ўсё аддаць —
I тым багаты,
Мы, беларусы,
Мы — народ такі.
Што з краю небяспекі нашы хаты,
Пра гэта
He забудуць чужакі!



Паклон за верш!

Паклон за верш!

Классный верш)======ЪЪЪЪЪ

Классный верш)======ЪЪЪЪЪ

хороший

хороший

Вельмi падабаецца гэты

Вельмi падабаецца гэты верш,ды i наогул у Рыгора Барадулiна вельмi цiкавая тэматыка,i стыль напiсання!!!!!!!

я не пояла куда ударение

я не пояла куда ударение падает !пыхи мех цяжки!

Верш спадабауся!

Верш спадабауся!

Мы, беларусы, Мы — народ

Мы, беларусы,
Мы — народ такі.......

ужасно...

ужасно...

что конкретно?

что конкретно?

Не хвалі нас вельмі Рыгор –

Не хвалі нас вельмі Рыгор – бацька.
Не дурныя ж, ведаем мы кошт,
Праз які мы сталі малым брацем.
Праз пагоню пыхі.
Не праз брод.

Я думаю это стихотворение

Я думаю это стихотворение наиболее четко отражает нашу "белорусскую суть". Почему то на стихотворение "умом россию не понять...", всплывают в памяти именно эти строки "мы, буларусы, мы - народ таки".

САПРАЎДНЫ ВЕРШ!!!

САПРАЎДНЫ ВЕРШ!!!

Вельмі прыгожы і мілыгучны

Вельмі прыгожы і мілыгучны верш

цудоуна

цудоуна

Цудоўны верш!!! Мы -

Цудоўны верш!!! Мы - беларусы, мы народ такі!