Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы будзем жыць

Сярэдняя: 3.8 (5 галасоў)
«Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся. Бывай, смуглявая, каханая, бывай…» Аркадзь Куляшоў, 1928 http://knіhі.com/Arkadz_Kulasou/Byvaj.html Цякуць удзячнасці напісаныя словы, Да тых, хто сэрцам адчувае родны край. Да тых, хто адчыніў сябе для роднай мовы І кажа ёй на ёй: "Прашу, не памірай!" Шкада, жыцця пражыта большая палова, Але шчаслівы я, што зразумець паспеў: Усё, што мае чалавек свабодны – мова. Няхай скрозь час ляціць яе прыгожы спеў. Я ўдзячны небу за Мулявіна "Алесю", За вершы чыстыя, што напісаў Аркадзь. Няма без мовы да жыцця мне інтарэсу, Таму мы будзем жыць - нам нельга паміраць. 22.02.2014 Apparel