Мы ідзём, куды вядзе нас жыццё,
Адчыняем дзверы і ў пекла, і ў рай,
Мы не бачым нічога і ўсё ж гнём сваё,
І праходзім за дзень сто шляхоў, сто дарог, выбірай!
Момант шчыры прыходзіць, не жадаеш жыцця,
Выбіраем сто раз, толькі выйсця няма.
Зачыняюцца дзверы і ў пекла, і ў рай,
Няма выйсця і света, выбірай, не выбірай.
І згарэў шлях да дому,
Адчуваеш і страх і боль…
Няма даверу ніколі, нікому,
Халадзее на сэрцы пад зімнюю, пякучую золь.
У табе людзі патрэбны, імкнёмся к жыццю,
І жадаю я сам быць, любіць…
Здрада блізкіх людзей у грудзях пеклам крычыць.
Мы ідзём, мы жывём, мусіць проста, каб жыць.
Сэнс, мой сэнс…у жыцці не шукаць…
Бо ўсё, што знайшоў – я страціў.
Больш не буду, не буду я зваць,
А чакаць…бо злосцю абрыдзіў.