Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы крывіцкія троллі, мы Падзьвінскія чэрці

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Мы крывіцкія троллі,
Мы Падзьвінскія чэрці,
Нам не хлеба, ні солі,
А нам трэба пажэрці:
Келіх віскі ірландскага
Скушаць разам з Патрыкам,
Або мабыць і шампанскага
Раніцою дзябнуць з зяблікам.
Хаця лепей на суку
Мы з зязюлямі "ку-ку".
Вось яшчэ напрыклад брага -
Яе з дзятлам можна піць,
Грыбам, што завецца чага,
На бярозе закусіць.
Спаць у лесе на падлозе -
Гнёздышка з бутэлек звіць,
Па вясне, не на марозе,
З камарамі накаціць.
Бо мы троллі крывіцкія,
Бо мы чэрці Падзьвіння,
Нас за твары з шчацінай бандыцкія
Не бяруць санітары ў Задзьвінне.

P.S."Задзьвінне" - вар'ятня ў г. Полацку.