Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы рады сустрэчы.

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Вас шчыра вітаем, жадаем натхнення -
Для свята пара настае,
Іграюць музыкі,- і гімн ухвалення
Гасцям дарагім прапяем.
Мы працай і словам свой дом праслаўляем.
Памкненні не трэба спыняць -
І збудзецца ўсё, што сабе загадаем.
Хай песні над нівай звіняць!

Мы глебу ўзаром і пасеем насенне,
Багаты збяром ураджай -
Накрые сталы і згуляе вяселлі
Ашмянскі прыгожы наш край.
Уздымем жа тост за шчаслівую долю,
За простых і добрых людзей,
За мір на зямлі, за спагаду і волю,
За нас і за нашых дзяцей!

Палі і лясы,гаманлівыя рэчкі,
Бязмежнага неба блакіт –
Вас міла вітаюць, мы рады сустрэчы
У дзень незабыўны такі.
Дык будзем заўсёды душой маладыя!
Хай добра складаецца лёс.
Чакаюць наперадзе дні залатыя,
І свеціць нам сонца з нябёс!