Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы твае немаўляты, жыцьцё...

Яшчэ не ацэнена

Мы твае немаўляты, жыцьцё,
Твае ласкі малочнае, песты,
За рукою тваёю слухмяна ідзём,
У абліччы сваім чалавечым.

Паасобку, ці цугам-гуртом,
Мы - то неслухі, то прайдзісьветы,
Дабрачыннасьць, ці здраду нясём,
У абліччы сваім чалавечым.

Мы твае немаўляты, жыцьцё,
Твайму кону вітальная песьня,
Тваё зерне, палова, асьцё,
Твайго коласу малыя дзеткі.
-14.05.16.