Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МЯЖА ВОСЕНі

Сярэдняя: 5 (180 галасоў)

Пануры, шэры дзень у голым полі,
Дождж зранку сеe дробны ўраджай.
Здаецца, што цяпер, а можа і ніколі,
Зялёным не пакрыецца аслізлая мяжа.

У небе птушак хворых адгалоскі
Навеюць сум вакол, а золата рабін,
Як скарб зямлі ляжыць, ля самай вёскі,
Адмежаваўшыся ад чарнаты галін.

Дым з цеплынёй запросіць у госці,
Сядзець ля пячы так цудоўна, добра так.
А дождж над дахамі пяе і просіць восень,
Каб сабіралася шустрэй у дальні шлях.