Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

НА АДЛЕГЛАСЦІ ДНЯ

Сярэдняя: 5 (1 голас)

На адлегласці дня горад, дзе
я хаджу, ем, нешта раблю і ахвярны бядзе.
І гэтак да вечара, у каторы,
калі хмар няма, запальваюцца зоры -
яны зіхацяць, мільгацяць, тухнуць бы вуглі -
і я падоўгу гляджу на іх з зямлі.

На зямлі, дзе горад, адлегласці розныя:
яны ў выглядзе дарог то раннія, то познія.
Я ўжо на позняй, і вядзе яна мяне...
да мяне!
І лёгка мне, здаецца, лячу...
Не, я яшчэ не памру, бо не хачу.

Я кранаю зоры на адлегласці рукі -
гэта ўжо ранак; пяюны-жаўрукі
трапяцяць, ператвараюцца ў кроплі дажджу -
і я па мокрай адлегласці дня хаджу.
Брыду па горадзе зноў ахвярны бядзе...
Жыццё йдзе.