Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лявон Неўдах

Лявон Неўдаха
Нарадзіўся 7 жніўня 1947 года ў вёсцы Радчыцк, на Століншчыне. Пасля сямігодкі вучыўся ў Мінскім політэхнікуме (1962 - 1963). Скончыў Полацкі нафтавы тэхнікум (1966), факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта (1981). Служыў танкістам у Савецкай Арміі (1967 - 1969). Працаваў аператарам тэхналагічных установак на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе (1969 - 1974), карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам галоўнага рэдактара, галоўным рэдактарам наваполацкай гарадской газеты "Хімік" (1974 - 2006). Мастацкаю літаратураю займаецца з 1972 года. Аўтар кніг: прозы -- "Формула дабрыні"(1989), "Бумеранг"(2003); паэзіі -- "Чорнае святло"(1998), "Каханак восені"(2010). Сааўтар шэрагу калектыўных зборнікаў паэзіі і прозы. Перакладае з рускай, перакладаўся на славацкую мову. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1998 года.Jordan sneakers


Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
...І тады закрычаў. І роспачны крык праз храмы канфесій, праз выбухі й кулі вырваўся ў космас і ў вечнасці знік. Зямляне яго не пачулі. І тады зразумеў: падабрала бяда. А ў бяды ўсё ж спагады паболей - як жыццё і ратуе, і топіць вада... Не крычыце зямлянам ніколі. Sneaker Release Dates 2019


Сярэдняя: 2.5 (2 галасоў)
І гляджу я на горад -- бы мастак на натуру. Мы равеснікі з ім. Архітэктура - то бок гмахі з цаглін і панелей - кубатурай акамянела. Бомкае храм штогадзінна званамі: напамінае, хто ёсць над намі. Праваслаўны ад нараджэння, я прыйшоў у касцёл для канфесій збліжэння. Што з таго выйшла -- аповед асобны. З"явы, падзеі, краіны, асобы...-- назвамі вуліц горад прамовіў. Гэткім ствараў яго дойлід Шлеймовіч. Лёс вёў мяне пазнавальным маршрутам ад насалоды і да атруты. Адбаляваў... То быў баль сатаны, дзе пад маскаю праўды сутнасць маны. Горад існы тады, калі звечарэе. Я яго разумею, ён мяне разумее... Air Jordan Releases 2019


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Восень гордая, ды тое не грэх. Горды я -- вось што загана. Я курлыканне чую - быццам мне смех адрасаваны. Па маіх пуцявінах сыну крочыць далей. Выспацца б мне, каб пайсці за ім следам. Будзе мой дом у элітным святле - андрамедавым. Хто другіх не любіў, таго слава міне - гэтак гордасць сваю крыўдзіць я мушу. Злістападзіцца восень, прыйдзе зноў да мяне Папялушкай. Kids Footwear Online