Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На апошняй вярсце

Сярэдняя: 5 (9 галасоў)

Позні мой вечар, як ціхая восень:
Долу злятаюць лісты.
Гэта — пара і жніва, і дакосін
Каля апошняй вярсты.

Сонца заходзіць. Плыве павуціна,
Ціха і пуста ў палях,
I на змярканні журбой жураўлінай
Млечны гайдаецца Шлях.

Дзе мая радасць? Дзе маё гора?
Дзе мая папараць-кветка цвіце?
Можа, калісьці, а можа, учора
Звяла яна на апошняй вярсце.

He адшукаў яе, не дачакаўся.
Падаюць восенню зоры часцей.
Як ні гукаў я, не дагукаўся
Шчасця свайго на апошняй вярсце.



многие так и не находят смысл

многие так и не находят смысл жизни...

Мінскія хронікі. Хроніка

Мінскія хронікі. Хроніка крамы.

Універмаг…
Універсам…
І – супермаркет…
Усё адразу можаш тут набыць.
Паклапаціліся,
каб час не трацілі мы марна…
А не магу я гэтых “монстраў” палюбіць!
Зайдзеш,
блукаеш
сярод “вуліцаў-тавараў”…
Усё,што трэба і ня трэба – ёсць!
Усё,аб чым ты марыў,і не марыў.
І роспач нападае…
Прабачце,роспач нападае,а не злосць.
І справа жа не ў тым,
што грошай мала…
Што цэны тут – сабакі злобныя…
Знаходзімся мы тут,як на вакзале,
адзін другому – незнаёмыя.
Няма каму кіўнуць…
З знаёмым – не сустрэцца.
У кожнага сваё:
“Цягнік,вагон,і месца”….
І ўспомніў я маленькі магазін.
Па-беларуску называлі яго – крама.
Спачатку я заходзіў туды з мамай,
а потым,даручалі,бег адзін.
Раслі даміны.
Нараджалісь-паміралі людзі…
А мы – хадзілі ў гэты магазін.
Казалі – Наш.
І верылі,што так заўсёды будзе.
Тут сустракаліся ўвечар,
пасля працы.
Пагаманіць аб важным нечым,
ці,проста “пасцябацца”.
Рашалісь тут: “дзяржаўныя” задачы,
і што рабіць з суседам-алкашом…
Не супермаркэт,дзе атрымліваеш здачу,
і ў “клець” сваю
шматпавярховую
пайшоў…
Універсамы…
Супермаркеты…
Цяпер няма, дзе сустракацца вечарамі…
А ў магазіне тым,паверце,быў наш клуб,
дзіцячая пляцоўка і народны суд…
І называўся добра і пяшчотна –
Крама…
***
(28 кастрычніка 2011г.)

Прыкладна такія ж

Прыкладна такія ж успаміны.)
А увогуле, НА АПОШНЯЙ ВЯРСЦЕ добра падвесці рысу словамі аднаго сатырыка-
"Хорошо, когда есть дыфсыт. Пусть всегда, хоть немножко, но чего то не хватает."

Франак,зазірні на: Олег

Франак,зазірні на: Олег Буйницкий.Стихи.ру
Пачытай "Игра слов?", Гэта на рускай мове.
Алег.

Цудоўны верш

Цудоўны верш