Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На далоні

Сярэдняя: 5 (10 галасоў)

Гэй, заклікаю: “Звярніце увагу!”,
На тое, што вы пазбеглі: “Вы пазбеглі павагі!”
Страх засціў вашыя думкі, забіў па кутах,
Няўжо вашая мэта – заставацца ў шэрагах?..
У шэрагах няўдачнікаў, пазбаўленых будучыні,
Знятых са спісу – “Магчыма ўдачлівы”!
Гэй, заклікаю: “Звярніце увагу!”,
Я не вораг народу, а адзін з электарату!

Расправіўшы грудзь я ішоў па галовах,
Браў за горла свой лёс, душыў падэшвай к бардзюру,
Перакрэсліваў тых, хто не жыў “у двух паловах”:
Адна – рэальнасць, другая – з Богам перамовы.
Няўжо цяжка прысесці, надаць увагу ўрокам?
Прыбраць у пакоі шмоткі, прапыласосіць падлогу?
Каб не быць тупагаловым, прапісаным БОТам,
Каб не пець у кожнай песні адну і тую ж ноту!

Пад вокам ззяе ліхтар – зноў быдла-гопы?
Струне ўжо другі год – грае зусім не тыя ноты?
Дык пайдзі і адцісніся 20 разоў ад падлогі,
Знайдзі новую працу, выцісні новыя сокі!
Калі сябры ігнаруюць, і надвор’е не грэе,
Калі сядзіш і завядаеш ад пустэчы ў кватэры,
Не чакай на тэлефоне пакуль у вуха што стрэліць,
Увасабляй свае ідэі – сябры пасядуць у партэры!

Гэй, чалавек, ты на волі,
Падымі кулак перамогі,
Нам падуладны бязмежныя прасторы,
Усё перад носам – усё на далоні!

11 студзеня 2011



Рэп?

Рэп?

Пісаўся пад музыку)

Пісаўся пад музыку)

Гэта немагчыма спяваць

Гэта немагчыма спяваць

а я і не казаў, што спяваю

а я і не казаў, што спяваю гэта

Воля - вырашае ўсё ў вашым

Воля - вырашае ўсё ў вашым жыцці!

рэп,точно)))

рэп,точно)))

Хутчэй мазафака)))

Хутчэй мазафака)))