Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На гэтай зямлі

Яшчэ не ацэнена
       Хто пытаецца ў мяне дарогу на ўсход,
хто — дарогу на захад...

       Нібы раздарожжа, я паказваю ўсім, куды 
ісці, а сам застаюся на месцы — на гэтай
зямлі, пад гэтым небам,

       занадта лёгкі для глыбіні,
       занадта цяжкі для вышыні,
       занадта цэласны, каб падавацца ў які-
небудзь бок...

       Вось мая левая рука, вось — правая...
       Я кладу зерне ў дол — і яно вырастае
ў дрэва:
       на адной галіне ў яго сонца,
       на другой — месяц,
       рознагалосыя птушкі з усіх канцоў свету 
спяваюць на ім свае песні і ладзяць гнёзды...

       Тут мой захад, і тут — усход.


Посредственные стихи, которые

Посредственные стихи, которые школьная программа возносит как что-то новое наватарское.