Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

НА КРЫЛАХ КАХАННЯ

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

На зямлю асыпаўся
Ўвесь колер садоў.
Ён прыйшоў, гэты час,
І цябе я знайшоў.
Нашы вочы без слоў
Запыталі тады:
Чаму позна нас злучылі гады?
І на крылах кахання
Ляцім мы удвох,
Сваё шчасце знайшлі
Пасля доўгіх дарог.
Ён і радасць, і вернасць
Мне дорыць навек,
Мой адзіны душы чалавек.
І здзівілася восень,
Што я не адзін –
Засланіў меня лёс
Ад самотных гадзін –
Запытала халоднаю
Кропляй вады:
Чаму позна нас злучылі гады?
Праз сівыя дажджы
Яшчэ прыйдзе не раз
Восень сумная слодкай
Парою да нас,
Адзінотна спытае,
Як і тады:
Чаму позна нас злучылі гады?



" ....Ён прыЙшоў, гэты

" ....Ён прыЙшоў, гэты час,..." дзякуй..)

Выправілі

Выправілі