Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На маёй красамоўнай зямлі.

Сярэдняя: 5 (12 галасоў)

На маёй красамоўнай зямлі
Усё квітнее - лугі і палі.
Гэта лета - увішны мастак,
Размалёўвае фарбамі так:
То рамонкі малюе, то сад,
То з таполяў спадаючы чад,
То валошку, то клёкат буслоў.
Не хапае ні часу, ні слоў,
Каб малюнкі разгледзець усе.
Трэба ногі абмыць у расе,
Удыхнуць водар кветак і траў
І падзякаваць Богу, што даў
Табе зрок і магчымасць спазнаць,
Як зямлю і Радзіму кахаць.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116061105222