Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На магіле бацькі

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Дзень сцякае на вечар,
I вецер
Звесці дух дзесь за лесам
Прысеў.
Тлум жыццёвы –
Спрадвечнае смецце
Атрасаю з душы пакрысе.

Цішыня.
Перамоўклае веча
Камянёў надмагільных і пліт.
Пад партрэтам
Згасае, як свечка,
Лістапада бярозавы ліст.

I стаю я
Прыгорблена-ціхі,
Бы гняце мяне тая ж пліта...
I чамусьці
Так хочацца ціўкнуць
Птушанём,
Што не ўмее ўзлятаць...