Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Віктар Стрыжак

Нарадзіўся 19 студзеня 1955 года ў вёсцы Заспа Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і калгаснікаў. Пасля школы вучыўся ў Гомельскім і Беларускім дзяржаўных універсітэтах. Нейкі час працаваў качагарам у Доме творчасці "Каралішчавічы". Не прыжыўшыся ў сталіцы, з'ехаў на радзіму, дзе зарабляў на жыццё ў мясцовым друку. Як чарнобылец атрымаў кватэру ў Мінску. Нядоўгі час меў працу ў часопісе "Зрок" і газеце "Добры вечар". Дэбютаваў у калектыўным зборніку "Сцяжыны" (1984). У 1994 годзе выйшла адзіная самастойная кніга "Рэха журбы", у якую ўвайшлі і творы з ранейшай кнігі. Памёр раптоўна на лесвічнай пляцоўцы ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" 11 красавіка 1995 года. Пахаваны на могілках каля роднай вёскі.Nike Sneakers


Сярэдняя: 4.6 (8 галасоў)
Дзень велікодны. З самагоннай, Уяўнай злосцю галасоў Мужчыны вешалі “пагоны” Адзін адному да тузоў. А аднаногі, Захмялелы Аднавяскоўцаў прыпыняў, Гаворкі прагнучы. Мялела Вачэй самотных глыбіня. Адзіны сведка — Кот куртаты Сачыў з цікаўнасцю ката, Як чалавек На пальцах даты Жыцця пражытага гартаў. І, як у куфаль Мутнай брагі, Упала крыўда З п’яных губ: — Мне ў еты самы дзень... Пад Прагай Засукаваціла нагу...Mercurial Superfly CR7 High


Сярэдняя: 4.9 (9 галасоў)

Дзень ад дажджу даўно патух,
І ноч брыдзе па цыферблату,
А я вясёлы, як пастух
Пасля зарплаты.
 
І адчуванне, быццам сто
Гадоў
     не быў у гэтым краі.
Таму так нюхаю прастор,
Смакую
      роднасці акраец...

New Arrivals


Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Думак дух разгарачаны...
Я ўцякаю ад нечага,
Што навечна растрачана,
Што прыгнечвае...
 
Дзён разгубленых вывадак
Твар абдыхвае пысамі...
Аніколі не выведаць,
Што мне лёсам адпісана.
 
Чым жа жыў, не зважаючы
Я на ўсё,
         што не вырашыў?..
...Кожны крок мой рашаючы –
Латарэя без выйгрышу...

Nike Zoom Live 2017