Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На мяжы растання і сустрэчы

Сярэдняя: 5 (1 голас)

На мяжы растання і сустрэчы –
наш прыпынак і магчымасць выйсці
з дня ды ў ноч, а з раніцы – у вечар…
Але выхад не дае нам выйсця.

Міг сустрэчы выспеліць растанне.
Але зноў мяжу яднаюць вочы.
Дзякуй небу: нашаму каханню
мала летам дня, зімою – ночы!