Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На Навагрудскай гары

Сярэдняя: 4.7 (13 галасоў)
Тут жыў Міцкевіч. Тут яшчэ гудуць І веюць ветры тыя, што калісці Па свеце неслі хмары яго дум, Пад вокнамі яму шумелі лісцем. Я на гары спыніўся Ў ноч Дзядоў, Калі туман заслаў палі, дубравы. Я чуў, ўто ён прыйшоў у край бацькоў, Пакінуўшы прытулак вечны - Вавель. Мо сумна там яму сярод грабніц І саркафагаў, змрочных каланадаў, І хоча ён зноў пры агні зарніц Паслухаць роднай Світазі балады... Мо на руінах, дзе яго быў дом, Дзе ён правёў свайго юнацтва годы, Задумаў кончыць свой пасмертны том - Пра помсту немцам, помсту Валенрода. Я не хацеў яму перашкаджаць,- Калі прыйшоў, няхай намер свой здзейсніць,- Здалёк я толькі слухаў, як грымяць Яго, Як з бронзы выкутыя, песні. Я думаў: гэта сон прысніўся мне. Ды там, дзе прагулі яго напевы, Грунт на руінах зноў зазелянеў, А над магіламі варожымі чарнеў Апалены, як бліскавіцай, гневам. 1946 Air Foamposite One