Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Максiм Танк

Паэтычная старонка Максіма Танка

Раiм наведаць паэтычную старонку Максіма Танка, якая была створана ў межах Нацыянальнага Паэтычнага Парталу.

На сайце Вы можаце пазнаёміцца з біяграфіяй паэта, а таксама з яго творамі - вершамі пра прыроду, родны край, вайну і, безумоўна, каханне, а таксама знайсці шмат іншай карыснай інфармацыі. Для вучняў сабрана калекцыя аналізу вершаў паэта на старонцы рэцэнзіі

Максім Танк

Нарадзіўся ў вёсцы Пількаўшчына Вялейскага павету Менскай губэрні (зараз Мядзельскі раён Менскай вобласьці). У час першай сусьветнай вайны бацьку мабілізавалі ў войска, a маці разам з сынам выехала ў Маскву. На радзіму сям'я вярнулася ў 1922 годзе. Скончыў польскую пачатковую школу ў вёсцы Шкленікова. У 1927 годзе уступіў у камсамол і пачаў актыўна ўдзельнічаць у падпольным руху. Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі (1932—1933), вёў рэвалюцыйную дзейнасьць на Віленшчыне і Наваградчыне. З траўня 1933 да траўня 1934 году і зь верасьня да сьнежня 1934 году сядзеў у віленскай турме «Лукішкі». Працаваў у легальным і падпольным камуністычным друку.

У 1939—1940 працаваў у абласной газэце «Вялейская праўда», якая ў пачатку 1940 году была перайменавана ў «Сялянскую газету». Адначасова займаў пасаду інспэктара нацыянальных школ пры абласным аддзеле народнай асьветы.

У 1945—1948 гадох працаваў літаратурным рэдактарам часопісу «Вожык», у 1948-1966 гадох — галоўным рэдактарам часопіса «Полымя», у 1966 годзе прызначаны першым сакратаром Саюзу Пісьменьнікаў БССР, а ў 1971—1990 гадох быў старшынём праўленьня СП БССР.

Паэтычная старонка паэта: http://maksimtank.ru

Паэтычная старонка Максіма Танка была створана ў межах Нацыянальнага Паэтычнага Парталу.

На сайце Вы маеце магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй паэта, а таксама з яго творамі - вершамі пра прыроду, родны край, вайну і, безумоўна, каханне, а таксама знайсці шмат іншай карыснай інфармацыі. Для вучняў сабрана калекцыя аналізу вершаў паэта на старонцы рэцэнзіі



Сярэдняя: 4.5 (177 галасоў)

Звон кафедральны кліча на Аvе.
З цесных завулкаў злева і справа
Гуртам манашкі ў чорным адзенні
Цягнуцца, быццам сумныя цені.
Тут і старыя, і маладыя, –
Аvе Mаrіа...

Я не звярнуў бы і ўвагі можа,
Ка не пабачыў між іх прыгожай
Стройнай манашкі, якая мае
Не больш, хіба, як семнаццаць маяў;
Чорныя вочы, бровы густыя, –
Аvе Mаrіа!

Нат пад жалобнай вопраткай чорнай
Ты адгадаеш: стан непакорны,
Ножкі, якімі б на карнавалах
І захапляла і чаравала,
Смуглыя рукі, грудзі тугія, –
Аvе Mаrіа!

Глядзіць набожна на крыж пятровы,
А я малюся на яе бровы:
Няўжо, красуня, ты не шкадуеш,
Што хараство і жыццё марнуеш?
Як танцавалі б ножкі такія, –
Аvе Mаrіа!

Цябе атрутаю апаілі,
Ружанцам рукі табе скруцілі.
Смялей парві ты яго, не бойся!
У полі недзе шуміць калоссе…
О, як бы жалі рукі такія, –
Аvе Mаrіа!

А потым хутка прыйшло б каханне,
Страчала б з мілым свой золак ранні.
А потым стала б ты гаспадыняй
І калыхала б сваю дзяціну!
О, як кармілі б грудзі такія, –
Аvе Mаrіа!

Не знаю, можа, мая малітва
Выйграць бы мне памагла гэту бітву,
Але пазвалі яе; манашка
Пайшла за ўсімі, ўздыхнуўшы цяжка,
Пад звоны змрочныя і глухія, –
Аvе Mаrіа!