Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"На праполцы"

Сярэдняя: 5 (1 голас)

"На праполцы"
Хто жыў у весцы,добра знае
Што працы там заўжды хапае
Зямля,нібыта немаўлятка
Ей трэба ласка і дагляд
Як палянуешся ты братка
І сам тады не будзеш рад
Упусьціш час і пад травою
Не знойдзеш,што садзіў парою
Вакол асот і малачай
Загоняць кожнага ў адчай
Не трэба нам і лайдакі
Каб прапалолі буракі
Бурак-расліна стратэгічна
Для тых,хто к цукару прывычны
Мо за нядзелю ,ці за дзьве
Сам брыгадзір у поле ідзе
Усе палічыць па радочках
Пранамяруе на калочках
У масьць бывае карта ляжа
Бывае,што крыху прамажа..
Тарфяннік мяккі,зельля мала
І дзякуй,калі так папала
Не пашанцуе,што ж бывае
Калі суглінак выпадае
Ідуць усей сямьей у поле
І лепей,дзе дзяцей паболе
Стаяць з матыкай нібы свечкі
Ці на каленях,як у царкве
Не людзі,божыя авечкі
(Даруй нябесны бацька мне)
Абед не хітры:хлеб ды сала
Магчыма яблык,агурок
А перакусіш,часу мала
І зноў пасунуўся ў радок
Рыпіць пясочак на зубах
Дранцьвеюць пальцы на руках
Хоць ветрык дзьме і асвяжае
Але і пыл у твар кідае
Праполеш,прыйдзе час з калгасу
Дадуць салодкага запасу
І для кароўкі сенажаць
Улетку будуць намяраць
Ці можа шнур ці два атавы
Вось так жылі,такія справы
Капейка "капае" чуць-чуць
Таму і нормы усе бяруць
Каб запаўзці у цукровы "рай"
Палі,паўзі не будзь гультай.
Не бойся працы,не стагні
Даўно мінулі тыя дні..