Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому:
Кліча яго рэчка, цягнуць санкі з дому.
– Мамачка-галубка! – просіць сын так міла.
– Можа б, ты на рэчку пагуляць пусціла?
Я не буду доўга, зараз жа вярнуся,
Трошачкі на рэчцы ў санках паважуся.
– Ну, ідзі, пабегай, толькі апраніся
Ды, глядзі, ў палонку, сынку, не ўваліся.
Радасць і раздолле хлопчыку малому
І не пазайздросціць ён цяпер нікому!
На плячо – сякерку, саначкі – у руку,
Хлеба ўзяў акрайчык. – Цюцік! – свіснуў Жуку.
Пад скарынкай лёду тут жа, каля хаты,
Працякала рэчка скрозь лясныя шаты.
Побач той рачулкі кучы буралому,
І застыла рэчка мёртва, нерухома.
– Эй ты, лёд-гвалтоўнік! Што ты вытвараеш?!
Ты нашто вадзіцу крыўдзіш, ушчуваеш?
Дам ёй ход, дарогу, каб на свет зірнула!
І яго сякерка спрытна секанула.
Звякае сякерка, глуха стук нясецца.
Раптам клуб вадзіцы з-пада дна ўзаўецца.
Коціцца вадзіца, іней падымае
Ды такую казку-байку хлопцу бае!
На рачулцы ў лесе меў Алесь забаву.
Ну ж і пацяшаўся хлопчык тут на славу!
вельми добры стих
вельми добры стих
Дзякуй Богу,што на Беларусi
Дзякуй Богу,што на Беларусi ЁСЦЬ такiя людзi,як Якуб Колас,так цудоуна намаляваць верш зможа не кожны
цудоуна
цудоуна