Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На схіле дзен...

Сярэдняя: 2 (1 голас)

На схіле дзен успомню ўсе жыцце,
Перабяру ў памяці былое
І ўжо тады сыйду ў небыцце,
Благаславіўшы на вякі жывое.

Няхай яно мне здрадждвала не раз,
І,мабыць,шчэ не раз у парыве здрадзіць,
Я крыўдай біць не стану ў адказ.
Люблю жыцце,стараюся з ім ладзіць.

Калі ж,сустрэўшы,не падасць рукі,
І не прызнае блізкае сяброўкі,
Дарую і за гэта лес такі.
Другіх сустрэч чакаць з ім буду зноўку.

А снегам замяце ўсе сляды,
Апаліць вочы сонечным сляпеннем,
Знайду дарогу да яго й тады.
Падкажа шлях нябес маіх знаменне.

Хай палыном атручвае гады,
Я вып'ю кубак горкага цярпення
Замест сцюдзенай чыстае вады
Ў хвіліну смагі вечнага імгнення.

Жыцце не купіш ты за паўцаны,
За золата,сабранае ў свеце.
Няма ў яго перада мной віны.
Жыцце адно,яно -не куча смецця.