Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На смерць Алёны Абразцовай

Сярэдняя: 5 (12 галасоў)
НА СМЕРЦЬ АЛЁНЫ АБРАЗЦОВАЙ О якi ты бязлiтасны, студзень! На зямлi кожны год у гасцях То снягi зашмальцуеш у брудзе, То марозiш вандроўных бадзяг. То завеямi валiш бярозы, То вятрамi мяцеш, як лагiр, I, пачуўшы твой свiст нецвярозы, Зацiхае пужлiва снягiр. Надакучылi, мабыць, вiхуры? А дванаццатым студзеньскiм дне Ты садраў са ўсёй музыцы скуру Ды знiчтожыў у пякельным агне! Хiба там, дзе бязмежнасць пустэчы Разлiваецца над цвiнтаром, Нам заўсёды прызначаны стрэчы З апраметным няўмольным царом? I няўжо мы навечна павiнны Апраметны палац аздабляць Пад натужлiвы рогат савiны: – Алiлуя цябе, iспалаць! Гэты рогат рыпучы так рана Ўсю сусветную велiч спалiў, Бо нябеснае мецца-сапрана Апусцiлася ў бездань зямлi. Што ж расхiнула зеўра магiла? Што яна прапануе ўзамен? Не абдыме Самсона Далiла? Не спяе хабанэру Кармэн? Цi адразу пакажуць каварства Азучэна з Марынай запар? Не, ня ўчуе пякельнае царства Гэткай музыкi, о Люцыпар! Хай цябе застаецца крамола, Iнквiзiтары ды каралi, А яе да святога прастола Ўжо на крылах анёлы ўзняслi. Там яна з асалодай спаткалась, Там захутала душу тальма, Ў тых нябёсах вялiкая Калас Яе стрэла напевам псальма. 13 студзеня 2015 г. adidas