Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На Свіцязі

Сярэдняя: 4 (1 голас)
Калі я з возерам спаткаўся, Здаўна Міцкевіч што ўсхваляў, Дык ў месца гэта закахаўся, Бы… свіцязяначку спаткаў. Ці з чар русалкі-свіцязянкі, Ці ад мясцінаў гэтых чар, Як заварожаны, да ранку, Я тут стаяў бы поўны мар. Здаецца возера бяздонным Праз сінь, адбітую з нябёс. Прыбой размераны, спакойны, Як пацалункі, хваляў плёск. Карункавы вянок ад пены Яго акрэсліў берагі. Навокал лес, як летуценны, Стаіць і вабяць мурагі. А тры бярозы, бы дзяўчыны, Галіны-косы расплялі І іх палошчуць безупынна, Увысь падняцца не змаглі. Адамаў вобраз тут блукае, (Душа трапеча прад былым), І мроіцца, што ён гукае, І кліча, каб ішоў за ім. Мінулае і рэчаіснасць, Святое возера, люляй!.. Я запрашаю ўсіх на Свіцязь, Каб лепш спазнаць наш любы край. Nike Fashion