Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На ускрайку вёскі Шарашэва.

Сярэдняя: 4.6 (7 галасоў)

Верш напісаны па матывах аповеду Вольгі Мікалаеўны Ярмош, жыхаркі вёскі Шарашэва (Беларусь), родзічаў якой растралялі фашысты 24 снежня 1942 года. З карэспандэнцыі газеты "Раённыя будні".

Іх вялі пад дулам аўтамата
Мікалая, Веру, Лізавету...
Помніць як сягодня Вольга катаў,
Зжыўшых яе родзічаў са свету...

Ёй было на той час адзінаццаць,
Помніць, як пыталіся: «Дзе тата?
Гавары! Пабег у стог хавацца?
А не скажаш, пОйдзеце за краты!»

Не сказала... Вытаўклі іх з хаты
Ў плечы аўтаматамі фашысты.
А за што?.. Ніхто ж не вінаваты.
Лёс дзіцячы, як крынічка, чысты...

Назаўжды запомніла дзяўчынка
Страх і роспач у вачах сястронак -
Верачцы - сямнаццаць, як былінка,
Белы тварык Лізы, як рамонак.

Трыдцаць чалавек арыштавалі -
У той дзень, як помста за машыну,
Што на днях за вёскай узарвалі
Партызаны ў бойцы за Айчыну.

Арыштантаў у гумно сагналі
Пять сямей - дарослых і іх дзетак,
А пазней за вёскай растралялі
Без суда, без следства і без сведак.

Як казала Вользіна бабуля,
Здаў мясцовы солтыс іх фашыстам.
Атрымаў і ён за грэх свой кулю -
Рэшту партызанскую са свістам.

На ускрайку вёскі Шарашэва
Спяць яны пад плітамі граніта.
Вырасла на гэтым месцы дрэва
У памяць, што ніхто з іх не забыты.

P.S. Здымак газеты "Раённыя будні".

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2018
Свидетельство о публикации №118121705795