Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Начная размова

Сярэдняя: 3.2 (5 галасоў)
Ты памятаеш, месяц-брат, як мы з табой гулялі? Як нашы вуліцы й двары да ранку не змаўкалі? Ты памятаеш, месяц-брат, як мы пілі з табою, Што нават цвёрдай не чувалася зямліцы пад нагою. А памятаеш, месяц-брат, як мерзлі мы ўзімку, І як гарэлку запівалі ліманадам з ільдзінкамі? Ты памятаеш, месяц-брат, як цалавалі дзевак? Ты падглядаў у кожны кут і за любое дрэва. А памятаеш, месяц-брат, як мы дурэлі ноччу? І заўвагі нам рабіць не мелася ахвочых. А як мы біліся з хлапцамі пад тваім наглядам, І не баяліся прыйсці дамоў з пабітым тварам? І дзякуй табе, месяц-брат, што супакойваў маму, Калі бадзяўся я да свету пад дзявочай брамай. Ты, месяц, не хавайся за аблокі сарамліва, Бо мы ў той шалёны час жылі з табой шчасліва. Куды падзелася цяпер хлапечае свавольства? Мо разбамбіла яго ўшчэнт штодзённасці кароста? Але я зноў іду ў ноч ад любага парога, Дапамажы мне, месяц-брат, знайсці сваю дарогу! Nike Paul George PG1