Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Начная змена

Сярэдняя: 4.5 (26 галасоў)
Я грукаць не буду на працы —
Спіце спакойна, людзі...
Я раблю ўсё так асцярожна:
Спачатку збіраю воблакі,
З якіх дажджы выціскаю, —
Хай чыстымі, свежымі будуць
Дрэвы, дамы, тратуары...
Потым рассоўваю хмары
I неба да бляску глянцую.
А потым усцягваю сонца,
Цягну на свой бок яго волакам,
Як некалі лодкі цягалі...
Крок...
          А лямка гатак жа рэжа!
Крок...
          Няма мне ў што ўперціся!
Крок...
          Нага... Зноў нага саслізнула!
Крок...
          Нялёгкі ён, хлеб бурлацкі!
Крок...
          Яшчэ крок...
                               I вось яно, сонца!
Дзень добры! Уставайце, людзі!..
Толькі цішай крыху захапляйцеся —
Дайце ж хоць задрамаць
Стомленаму чалавеку,
Якому і заўтра волакам
Усцягваць на ваш бок сонца
У начную змену.