Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Над возерам

Сярэдняя: 4.2 (20 галасоў)
Возера дрэмле… Вербы зялёныя стан пахілілі на сонную гладзь, ў постаці ціхай, пад ночы апонаю, сны старажытнасці сняць. Ўдовы-бярозы сваімі каралямі горда глядзяцца ў люстэрка вады; ззяюць крыштальнымі, дзіўнымі хвалямі, сцелюць на воду адбіткі-сляды. Месяц-юнак, круглаліцы, бялявы, поглядам ніжа азёрную глыб, косы спусціўшы на ўдумныя з’явы, ціха плыве над разлогам сяліб. Зоры гараць па-над возерам вольным, човен цалуе спакойную сінь, плаўна калышацца ўзмахам павольным, будзіць нямую, застыўшую плынь.Nike Blog