Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Надыход вясны.

Сярэдняя: 4.5 (12 галасоў)
Верш для дзетак. Плачуць коўзанкі, сумёты Горкімі слязамі: - Дзесьці дзеці пазнікалі Разам з маразамі. Не на санках, не на лыжах Не відаць нікога. Верабейчык толькі пыжам Ціўкае ля стога. Дзе вы, Саша і Сярожа, Лена, Насця, Каця? Захварэлі, дзеткі, можа? Не пускае маці? Лёд растаў, зіма слабее, Бо вясна ў парозе. Нават сонца болей грэе, Ручайкі у лозе. Не бяда, што з снегам горкі Недзе пазнікалі, Скора траўка на пагорках Размалюе далі. Птушкі з выраю вярнуцца, Заспявае неба. І ў прыродзе ўсе прачнуцца - Рэкі, дрэвы, глеба. © Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2019 Свидетельство о публикации №119030208535 Nike