Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нам вясна - узнагарода...

Сярэдняя: 4 (14 галасоў)

Нам вясна - узнагарода
За палон зімовых сноў.
Абуджаецца прырода
З першым клёкатам буслоў.
Ажывае ўсё навокал -
Радасць крочыць па зямлі.
Ацані мужчынскім вокам,
Як дзяўчаты расцвілі.
Пра такіх у садзе веснім
Ці ў бярозавым гаі
Да знямогі шчыра песні
Выцінаюць салаўі.
Глянь: прайшла, бы каралеўна,
На вачах у малайцоў
Маларытчанка, напэўна,
Ці, магчыма, з Ляхаўцоў.
Тут такія красатулі
З незапамятнай вясны.
Пра царэўну-лебедзь чулі?
З нашай дзеўка стараны.
Тут яны - адна мілота.
Не паверыце, страла
Жабу з нашага балота
Для царэвіча знайшла.
Чулі песню, як Алёна
Паласкала рушнікі?
Дзеўка з нашага раёна,
мы і Янкам землякі.
І скажу я вам адкрыта:
Не губляйце, хлопцы, час.
Вас чакае Маларыта-
Топ-нявесты толькі ў нас.
Прыязджайце к нам у сваты-
Кожны знойдзе па душы.
Хай шкадуе, хто жанаты,
Што дарэмна паспяшыў.