Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Намалюе бел-чырвона-белыя карціны з першымі бусламі тады сэрца

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Першыя ідуць шляхам вайны,
А другія застаюцца дома.
Пешшыя і вершнікі вясны
Сцежкамі выходзяць супраць лома.
На лясных дарогах людажэры
Ставяць пасткі супраць мараў,
Да вайны апошнім касінерам
Як дажыць унікнучы падманаў?
У сэрцы рана, эмігруе боль,
Пасялілася у думках смага,
Каб напіцца шчасццем трэба ў бой
Зноў ісці з рашучасццю варага.
Неўміручасць нашае краіны,
Непахіснасць нацыі прачнецца.
Намалюе бел-чырвона-белыя карціны
З першымі бусламі тады сэрца