Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нарадзіўся Божы Сын

Яшчэ не ацэнена

Промень зоркі
з неба ліўся
ў цішыню начных далін.
Нарадзіўся,
нарадзіўся,
нарадзіўся
Божы Сын!

Ён узяў
сабе на плечы
незвычайны, дзіўны лёс.
У абліччы чалавечым
Божы Сын – Ісус Хрыстос.

Ён грахі людзей адкінуў
у той самы цяжкі час,
калі гінуў, калі гінуў
на Галгофе дзеля нас.

Але смерць над Ім не ўладна.
Ён узнёсся, уваскрос.
І спяваем мы суладна:
- Наш Гасподзь – Ісус Хрыстос!

Зорка з неба ярка свеціць,
сее ззянне па зямлі,
каб дарослыя і дзеці
да Хрыста свой шлях знайшлі.

Промень зоркі запаліўся
Самай радаснай з навін:
- Нарадзіўся,
нарадзіўся,
нарадзіўся Божы Сын!



Вельмi кранаюць гэтыя радкi.

Вельмi кранаюць гэтыя радкi. Дзякуй за такi цудоуны верш. Мы на Вялiкдзень зауседы чытаем гэты верш за святочным сталом. Тамара

Ой, якая цудоўная песня --

Ой, якая цудоўная песня -- дзякуй вялікі!

Вельмі спадабалася!!

Вельмі спадабалася!!

Вельмі цудоўная песня!!!

Вельмі цудоўная песня!!!