Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нараканне дзяржаўнага мужа

Яшчэ не ацэнена

НАРАКАННЕ ДЗЯРЖАЎНАГА МУЖА
— Ох, душка! Люд такі няўдзячны...
Працуеш з ранку да цямна,
шчыруеш, як не кожны здатны —
а ўсё ім плёну, бач, няма...
Я не шукаю апраўданні.
Рассудзіць божа нас усіх.
Шмат пазнаецца ў параўнанні,—
суседзяў возьмем: як у іх?
Там жудасць; там абвальны крызіс;
жыццё штодня ўсё даражэй;
там смех і весялосць — сюрпрызы
(падсунься да мяне бліжэй);
ядзяць там лепей — у няволі;
забылі ўжо пах каўбасы,—
і мусілі ад гэткай долі
агулам звузіць паясы
(які ж, аднак, твой погляд зыркі!
аж кружыць штось у галаве...)
Дык там — на цэленькіх тры дзіркі!
А ў нас жа — толячкі на дзве.
1993 г.