Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Фёдар Лашкевіч

Сярэдняя: 5 (1 голас)
… і нарэшце ўсё ж схапілі. З гікам, свістам пацягнулі на вяроўцы ў суд. Панабегла ўсякіх — чыстых і нячыстых, нат бязногі, нат сляпы быў тут. Ярасць, гнеў перапаўнялі пляц вячысты; хтось праклёны слаў, хтось камень запусціў (аказалася пазней — адзін з нячыстых); кару для яго натоўп маліў. Пісар абвясціў судовае рашэнне: «Хай другім злачынцам будзе ўрок! Гэтае найядавітае стварэнне засушыць і сцерці ў парашок». Бурнай радасцю азваўся пляц на вырак. «Так-то!.. Верна!.. Прэч з падонка дух!.. Дайце мне яго!.. Не ўджаліш болей, вырад!..» Ён самотна паглядзеў наўкруг. «Каб узяць з мяне карысць, сатрыце ў пральны. Толькі знай, святы сінедрыён: для таго быць ядавітым натуральна, хто ад нараджэння — скарпіён.» Air Jordan Sneaker


Сярэдняя: 4 (1 голас)
АЧМУРЭЛЫЯ тэма для плаката Раўнінай шэраю, пустой, дзе пыл, дзе травы паўсухія, яны, як Брэйгеля сляпыя, брыдуць нястройнай чарадой і дзіка, роспачна крычаць, мармычуць штосьці палахліва, смяюцца весела-шчасліва або прыгнечана маўчаць. Не рупячыся ўхмылку скрыць, вядзе іх напрасткі да ямы у згубнай справе майстар знаны — наркотай набрынялы шпрыц. Air Jordan News


Яшчэ не ацэнена
Блізу млына, пад калінай, дзіўным летнім вечарком, весялілася гасціна у прусіхі з прусаком. Добра ўжо прыняўшы чарак, адчувалі збытак сіл. Расцягнуў гармонь камарык, гэты прыкры нам двухкрыл,— і пайшло застолле ў скокі. Матылёк скакаў, пчала, конік не застаўся збоку, мошка жару паддала; тлі каленцы выкідалі, авадзень скакаў за двух, каблукамі адбівалі шэршань, муха, ейны мух; а дала сараканожка з чатырох дзесяткаў ног, дык аж затрашчалі дошкі, а са сцен пасыпаў мох (тут у чуйнае прусіхі грудзі сцяла халадком). Чмель схіліўся да хрушчыхі ды паведаў ёй крадком: «За акенцам блішчуць зоры! Сыйдзем з гэтай цеснаты. Я даўно на сэрца хворы, патаму што ў сэрцы — ты». І, пад ціхенькія словы пра пяшчоту і любоў — нашага жыцця асновы,— за парог яе павёў. Гарманіст кульнуў паўчаркі, зноўку ціскануў басы. Хрушч, панок сабой няяркі, доўга варушыў вусы — і нарэшце здраду ўнюхаў. Куляй ён у сад памчаў. Там чмялю расквасіў вуха, жонцы копту разарваў. Не сціхаў на вечарыне тупат, гоман, тарарам. Задавалі тон сябрыне страказа і таракан. Гаспадыня запрашала да гарэліцы, вінца — і яшчэ мацней гучала «ай-люлі!» ды «гоп-ца-ца!» Чмель, хоць і смылела вуха, штось шаптаў ужо асе. Хрушч, пітвом заліўшы скруху, хроп за хатай у аўсе. Расставаліся чын-чынам. Шмат было падзяк за стол. Перад слаўным адпачынам глянулі прусы наўкол. Тое, гэта, бачаць — страта! Нізасць! Хамства! Здзек!.. Прасцей, згінуў гляк пярцоўкі з хаты… Вось і зазывай гасцей. Air Max 1 Ultra Essential


Сярэдняя: 5 (1 голас)
ВЕЧАРОВЫ НАСТРОЙ Залунаць бы ў тых дзіўных прасторах, між планет, між празрыстай імглы, адчуваць цяплыню блізкіх зорак, бачыць рухі жыцця на Зямлі. Апусціцца на дно акіяна да каралаў, дзе шнараць малькі, стрэць медузу ў кісейным убранні, даць ласунак мурэне з рукі. Узабрацца на Кіліманджара, амуніцыю скінуць з плячэй, распрастацца і снежным абшарам ва ўсю моц пракрычаць: «Э-ге-гей!» Надвячоркам, у нетрах саваны, засядаць пры спакойным кастры, назіраць, як цямнее паляна, як у цернях крадуцца звяры. Да руля стаць, на вольную вахту, і, пад чаек няўрымслівы хор, мчаць па моры бялюткую яхту да бялюткіх, удалечы, гор. Зноў быць там, у ружовым узросце, дакранацца да кволенькіх рук, мармытаць нешта, поўніцца млосцю, чуць у сэрцы гарачкавы стук. Ці б хоць добрым напоем разжыцца, скаратаць памаленьку з ім час — і, як мовяць паэты, забыцца, у падушцы зарыўшы свой фас. womens nike shoes