Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Народ мой

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Народ мой, даверлівы, ціхі
Як лёгка цябе ашукаць
Дазволіў ты чорныя цвікі
У рукі сабе забіваць

Дазволіў ты зграе ваўчынай
Ў краіне сваёй панаваць
Дазволіў усе яе ўчынкі
Дазволіў сябе рабаваць

Я ведаю – ты памяркоўны
І сам я, напэўна, такі
Пакуль не адчуеш усёй кроўю
Што йдзеш наўсягды ў жабракі

Што іншае долі не будзе
Адну толькі Бог табе даў
Што нельга баяцца тых пудзіл
Якіх сам сабе ты скляпаў

Я бачу – ты сёння прачнуўся
Iдзеш, каб уцёк розны гнюс
Ад доўгага сну страпянуўся
А значыць – живе Беларусь

Я чую – даносіцца грукат
Ад зброі тваіх ваяроў
А значыць – вяртаецца Грунвальд
Дзе шчодра пралілася кроў

А значыць – вяртаецца воля
І лепшая доля, бадай
I мы па царквах усіх молім
Падай гэта Божа, падай!