Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нас пасылаюць, і мы плывём

Яшчэ не ацэнена

У свет сумневаў, у свет шайтанаў
нас пасылаюць, і мы плывём,
хто дробнай цюлькай, а хто катранам,
а хто дэльфінам з круглявым лбом.

Пампуеш мускул – акулай станеш,
бязкаламутным мазгом бліснеш,
а кілька-цюлька на дне бляшанак,
тамат паверсе: краіна, еж!

А хто ў дэльфінах з ілбом пукатым?
Ды мы жа самі, ядрона маць!
Патрапіць толькі ў кола багатых
і падпяваць ім, і падпяваць.

На скрыжаваннях – шляхоў развілка –
адно і тое ж, ды не адно,
каму смажонку і ў рукі вілку,
каму за імі збіраць лайно.