Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

ремонт дисков и боковых порезов.
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наш дом

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Наш родны дом – Зямля – планета
З красой лугоў, з красой палёў,
І з васільковай песняй лета,
І з шэптам восеньскіх вятроў.

З суровай заммяццю зімовай,
З гамонкай звонкіх ручаёў,
І з мілагучнай роднай мовай –
Вялікай спадчынай бацькоў.

Дык захаваем жа планету
І зберажом дом родны свой,
Жыццё каб стала песняй светлай,
Вясёлкай над вадой рачной.

Каб вольна, хораша, утульна
Жылося ўсім нам на зямлі.
За клопат наш з табой агульны
Каб людзі ўдзячны нам былі.