Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Реставрация автомобилей личныи реставрации.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

прыгажосць

Сярэдняя: 3.7 (19 галасоў)

Ізноў запальваюцца свечкі на каштанах.
Ізноў чаромха на зямлю губляе цвет.
А я загадваю, жадаю апантана
хаця б гадочак паглядзець яшчэ на свет.

Я прагну ўслухацца ў малітвы дрэў вясновых,
калі яны, абапал вулачкі, шашы
узносяць радасным галлём падзякі словы
Тварцу ўсяго: і першацвету, і душы;

пасмакаваць удосталь веснія харалы
шальнога птаства – гімны шчасця і любві –
і ласкай сонейка сагрэцца, каб растала
ільдзінка сэрца і затахкала: "Жыві!";

палюбавацца на мурог і дзьмухавечкі –
адбіткі радасці нябеснай на траве –
і праімчацца басанож да цуду-рэчкі,
якая бліскаўкамі летнімі заве;

аддацца хуткага цячэння вольнай хвалі
праплыць да стомы, потым лечгы на спіну
і ўбачыць неба ў аблачынкавай вуалі
неверагодным – як якуюсь навіну;

пасля на балю кветак ліпеньскага лугу
уславіць Бога за чароўную красу,
і звонам жаўранка сваю развеяць скруху,
і слёзы светлыя прасыпаць, як расу;

натхніцца восенню – заўсёды непаўторнай,
апалым лісцем залатым пашамацець,
і задыхнуцца вышынёй зіхотка-зорнай,
і на зямельку знічкай-кропелькай зляцець.

А напярэдадні пары зімовай смерці
залегчы ў спячку да чарговае вясны
і адысці...
не, не ў труну,
не, не памерці –
у весні дзень –
у ачмурэннай явы сны.

4.05.2014



Сярэдняя: 3.5 (26 галасоў)

За полем, за пожнямi,борам
Сiнеюць абшары азераў.
Так хочацца iм пакланiцца
Сцюдзенай вадзiцы напiцца.
У iх акунуцца i ў раннi,
Змыць горкiя слезы кахання,
А вечарам глянуць на зоры,
Што плешчуцца ў гладзi азераў.
Вякамi было так, напэўна,
Што зорам патрэбна выснова
Паслухаць, як хвалi напеўна
Вядуць мiж сабой перамовы.
За полем, за пожнямi , борам
Красуюць , сiнеюць азеры,
Пяшчотаю сэрца кранаюць,
Бо у iх прыгажосць майго краю.



Сярэдняя: 3.2 (38 галасоў)

Вельмі многа каштуе здароўе
У век цемных думак і гарадоў.
Кожны мой подых, заглыная паветра,
Трапіць у мяне, застанецца без слоў.
Кожны мой крок, што зраблю я далей
Можа згубіцца. І быць уначы…
Але ўсе роўна рухаю далей,
Там, дзе есць яе Валасы…
Да зорак па сцежцы у неба трапляю,
І бачу адзіны вялікі мой шлях,
Да сузор’я Валасоў Венеры,
Там, дзе згублю я апошні свой страх…