Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нашчадак амерыканскага блюзу

Сярэдняя: 2 (1 голас)

Мая ручка - гітара зь працяглымі нотамі,
Тая ж чэрань і срэбра, тое дрэва, метал.
Чарнільныя плямы на паперу прастымі аккордамі,
І прастымі радкамі, якіх раней не прыймаў.

Мая музыка вершаў беларускага блюзу
Так павольна і немеладычна рыпіць.
Быццам стогны машыны, занесенай юзам,
Бізунамі на вушах, балюча гарыць.

Лемант і енк неналаджанай скрыпцы,
І басовыя хрыпы сталёвай тубы.
Непрыгожыя, брудныя, чорныя плямцы
На паперы ад ручкі, памятай трубы.

Хэй, аркестр, зайграй какафонію гукаў
Неспалучальных у брыдоце сваёй.
Я малюю рапсодыю тысячы рухаў
Ручкі на сшытку. Росчырк крывёю -

Мой подпіс пад творам. Ды толькі вось сумна:
Блюзмэн, падаецца, зь мяне ніякі.
Неамерыканскі неблюз... Мда, марудна
Ствараць беларускі блюз, зусім адным.