Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кіра Хорт

Сярэдняя: 3.1 (7 галасоў)
Па законах мастацтва паэт вінен быць хворы псіхічна, Каб не саромеючыся сьмяяцца па-ідыёцку Зь таго, што звычайна падаецца шмат больш чым ляґічным І таемна страсаць зь вачэй адзіную слёзку. Па законах мастацтва, паэт вінен быць бедным, Бо да багатых адразу ж ставяцца падазрона. Таксама патрэбна быць і жорсткім, і пекным, Галоўнае тут - не быць белай варонай. Па законах мастацтва, паэту патрэбна шукаць падарожжаў. Асабліва на свой найцудоўнейшы зад. І выкручвацца самому, у гэтым стварэньні бязьмежжа, Нібы ў вайну аднаму зь салдат. Па законах мастацтва, паэт вінен пісаць пра палітыку, Бо гэта адзіны анекдот, які можна расказваць вечна. Яшчэ наўрад ці хто возьме адказнасьць за крытыку, Бо патрапіць можна і пад артыкул, канешне. Па законах мастацтва, паэт вінен быць... проста паэтам. Каб сабой узмацняць усесусьветны катарсіс. Пляваць як сьпявае: пяшчотна, зь імпэтам. Законы мастацтва. Усё. Lege artіs*. *) Lege artіs - па законах мастацтва (лат.) Adidas Falcon


Сярэдняя: 3.9 (9 галасоў)
Чырвоная ружа на белым снезе, Ляжыць, памірае, нібы ў палоне. Як бела-чырвоны штандарт баявы, Як бела-чырвоны сімвал Пагоні. Навошта нам меч? Нам падыйдзе серп, молат. Навошта штандарт маіх продкаў-дзядоў? Зямлю мы прадалі за бога-чужынца. Прадалі сваіх мы сапраўдных Багоў. Чаго ты забыўся, Крывіч-Палачанін? Або не з сыноў ты сапраўдных Славян? Ці мабыць прадаў ты свабоду за грошы? Ці роднае поле захопіў бур'ян? Падыміся з каленаў, сын Беларусі, Падыміся, акінь вокам родны прастор. Ды пачуй у руцэ сапраўднае сілы, Пакажы ты ўсім, што нарэце гатоў. Air Jordan XVIII 18


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Мы шчыльнымі выйдзем радамі, Як продак-ліцьвін нам казаў. Штандарт бел-чырвоны зноў з намі, Нам волю ніхто не зьвязаў. Нялёгка пакрыўдзіць лицьвіна, Але ж адбылося такое. ізноў падымаем штандарты, ідзем рыхтавацца да бою. ізноў запалаюць пажары, Мы б'емся за бацькаву кроў. А ў сэрцы, няспынным цяжарам, Гарыць да Радзімы любоў. Пакуль на зямлі нашай вораг, Да спакою я не імкнуся. і я назаву Ўсю краіну, Радзіму маю - Чорнаруссю. Пакуль жа палаюць пажары, Мы чорныя будзем, як дым. Да чорнага бруд не прыстане, Здабудзем мы волю ўсім. А толькі мы волю здабудзем, Падымецца белы наш сцяг. Над нашай краінай уздымецца Сьвітанак новага дня. і вось, тады зноЎ апынемся, Мы белымі, быццам мы снег. Тады станем мы Беларуссю, і будзем такімі спрадвек. Nike Air Penny 2


Яшчэ не ацэнена
За акном снегапад, абыякавы вецер. Шосты паверх ды звычайны пад'езд. Кухня, кватэра, дым цыгарэты, Ноч, снегапад ды святла ўжо нет. Быццам келіх віна, кубак кавы ўздымаю, Быццам князь старажытны глытаю яго. Але болей нікога зусім не кранае Ўся самота такога адзіноцтва майго. Мабыць штосьці ўжо згублена і не вярнецца, Ці не штосьці, а хтосьці, у мяне не пытай. Але раптам у сэрцы пачуцце заб'ецца і Ў душы пранясецца-жа слова: "чакай". Толькі, мабыць заб'ецца ўжо вельмі позна, Пранясецца ўжо пасля смерці маёй. Ці чакаць, не чакаць адкажыце мне, людзі, Ці забіць усе надзеі, заліць іх крывёй? adidas