Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нашы вашым

Сярэдняя: 4.3 (7 галасоў)

НАШЫ ВАШЫМ
(Экспромт. Віктару Шніпу)
Нашы не прыйдуць, бо нашы ўжо ёсць -
Вось і выснова мая, ягамосць!
Нашы адвечна па сэрцах жывуць
І Шляхам Млечным да Бога ідуць,
Нашы бунтуюць пачуцці крыві,
Нашы ў законе Хрыстовай Любві
Памяці нашай заснуць не даюць,
Будзяць нашчадкаў і далей ідуць.
Нашых не трэба чакаць, яны ёсць,
Тут яны, з намі цяпер, - і не госці,
З праху паўстануць іх белыя косці
Мясам чырвоным наноў абрастуць,
Нашых не зловіш, як пальцамі ртуць,
Адродзяцца Нашы на Беларусі -
Без гвалту і здзеку, і без прымусу.