Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Настаўніку

Сярэдняя: 4.5 (13 галасоў)

На роспач не маеш права,
Хаваеш слабасць і стому.
Твая нялёгкая справа
Жыццё адкрываць другому.

Любові навучыць адданай
Да роднай пявучай мовы,
Што з песні жытоў саткана,
Са звону гусляў вясновых.

Любові да роднага краю,
Да песень і казак матулі,
Сівых курганоў ля гаю,
Дзе мудрыя продкі паснулі.

У працы не маеш права:
На роспач,
на слабасць,
На стому.
Твая пачэсная справа —
Жыццё адкрываць другому.



вельмі прыгожы верш,

вельмі прыгожы верш, дзякуй!!!

добры верш...)))

добры верш...)))

Прыгожы верш. дзякуй!

Прыгожы верш. дзякуй!